103news.com
World News in Belarusian
Май
2010
1 2
3
4
5 6 7 8 9
10
11
12
13
14 15
16
17
18 19 20
21
22
23
24
25
26 27 28
29
30
31

Паміж колам ды ўнітазам

0

Неяк так павялося, што, ідучы на повадзе густаў амэрыканскіх ды брытанскіх юзэраў, я досыць шмат пісаў пра розныя прылады Apple. Што далёка хадзіць, мой нядаўні блог быў якраз на тэму "салодкай парачкі" iPad–iPhone. Не прайшло і двух тыдняў, як я зноў мушу закранаць гэтую амаль літаральна вечназялёную (яблычную) тэму.   
Рэч у тым, што ў Вялікабрытаніі паспрабавалі высьветліць, што тамтэйшае насельніцтва лічыць за найвышэйшае вынаходзтва ўсіх часоў і народаў.   
Вынікі можна паглядзець ніжэй, але хацелася б заўважыць, што большасьць мэдыяў (уключна зь першакрыніцай) падала гэтую інфармацыю выключна з пазыцыяў iPhone. Маўляў, гэтая дэвайсіна больш папулярная за ўнітаз. Ну не дае спакою брытам ды іх заморскім аднамоўцам гэтае прыстасаваньне. То іх жанчыны спрэс на мужыкоў з айфонамі кідаюцца, то яны па іх у чэргах душацца. Адпаведна паводзяць сябе іх журналісты, што акцэнтуюць увагу менавіта на "агрызку". Зразумела, унітаз у шкале параўнаньняў па-за канкурэнцыяй. Сучасную заходнюю цывілізацыю цяжка цяпер уявіць без такой вынаходкі. Але ж чаму не параўнаць з эталённым цудам чалавечае думкі, скажам, лямпачку або тэлефон?  
А між тым над айфонам стаяць яшчэ і кампутар з інтэрнэтам. Пры гэтым сусьветнае сеціва выглядае больш важным за тое, на чым яго можна спажываць. Але тое жыхары Туманнага Альбіёну. Іх лёгіку нам зразумець цяжка, роўна як і спэцыфічны ангельскі гумар. Дый зажэрліся яны – унітаз, бач ты, у іх толькі на дзявятым месцы! Відаць, забыліся яны, што, апроч ватэр-клязэтаў, існуе больш старое вынаходзтва чалавечай цывілізацыі пад назвай проста клязэт, што вядомы кожнаму беларусу ў выглядзе лёгка пазнавальнага маленькага дамочка за хлевам. Як паказвае беларускі вопыт, наяўнасьць васьмі топавых брытанскіх пунктаў на душу беларускага насельніцтва, за выключэньнем хіба што самалёта, зьява больш распаўсюджаная, тады як унітаз ёсьць усё яшчэ недасягальнай марай для многіх паспалітых людцоў. Дый ня толькі ў Беларусі. А вы ведаеце, што такое індыйскі туалет?

Праект публічнай інтэрнэт-прыбіральні iLoo ад брытанскай філіі Microsoft

 
Топ-100 найвышэйшых вынаходак чалавецтва:   1. Кола 2. Самалёт 3. Лямпачка 4. Інтэрнэт 5. ПК 6. Тэлефон 7. Пэніцылін 8. iPhone 9. Унітаз 10. Рухавік унутранага згараньня 11. Супрацьзачаткавыя таблеткі 12. Пральная машына 13. Цэнтральнае ацяпленьне 14. Халадзільнік 15. Болепатольныя сродкі 16. Паравая машына 17. Лядоўня 18. Камэра 19. Легкавыя аўтамабілі 20. Акуляры 21. Мабільныя тэлефоны 22. Туалетная папера 23. Пыласос 24. Цягнікі 25. Google 26. СВЧ 27. Email 28. Асадка 29. Гарачая вада 30. Чаравік 31. Компас 32. Ібупрафэн 33. Зубная шчотка 34. Плойка 35. Ноўтбукі 36. Нож і відэлец 37. Нажніцы 38. Папера 39. Касьмічнае падарожжа 40. Чайнік 41. Калькулятар 42. Ложак 43. Дыстанцыйнае кіраваньне 44. Дах 45. Кандыцыянэр 46. GPS 47. Wi-Fi 48. Дарожныя рэфлектары 49. Запалкі 50. Гідраўзмацняльнік руля 51. Сушылка для бялізны 52. Ровар 53. Sky+ 54. Пакецікі для гарбаты 55. Парасон 56. iPod 57. Водаправодны кран 58. Ахоўны шлем 59. Наручны гадзіньнік 60. eBay 61. DVD-плэер 62. Падгузьнікі 63. Раскладная лесьвіца 64. Крэмы для сонца 65. Газонакасілка 66. Макіяж 67. Крэслы 68. Акуляры для сонца 69. Гульня ў футбол 70. Нарэзаны на кавалкі хлеб 71. Канапа 72. Лязо для брытвы 73. Шрубоўнік 74. Аўтамагістралі 75. Навушнікі 76. Ручнікі 77. Бюстгальтар пуш-ап 78. Бінокль 79. WD40 (антыкаразійны сродак) 80. Туш для павекаў 81. Фэн для валасоў 82. Facebook 83. Эскалятар 84. Фарба для валасоў 85. Гумовыя боты 86. Праверка арфаграфіі ў ПК 87. Календары 88. Тарка для сыру 89. Аўтобусы 90. Стыкеры 91. Пальчаткі 92. Спадарожнікавыя талеркі 93. Пешаходны пераход 94. Пустышка 95. Фіранкі 96. Адкрывачка бутэлек 97. Харчовы міксэр 98. Шуфлік і шчотка 99. Сталы 100. Зашчэпка для бялізны

 





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о реставрации объектов культурного наследия





Москва

Предложение новостроек в «старой» Москве за год выросло на 15%


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Реставрация 14 жилых домов завершится в этом году



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Comedy Club

«Я сидел спиной к сцене между двумя незнакомыми людьми». Павел Воля в Comedy Club рассказал подробности о свадьбе Харламова




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Динамо» (Махачкала) — «Динамо» (Москва): когда начало, где смотреть онлайн матч 10‑го тура РПЛ, 29 сентября

Современные тренажёры и трибуна для зрителей: Большой парк для собак открыли на юге Москвы

Олимпийские ценности: доступное жилье в Иваново сдадут по улучшенному стандарту


ATP

Даниил Медведев обыграл Гаэля Монфиса и вышел во 2-й круг турнира ATP-500 в Пекине



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России