Палітзняволены Дзяніс Івашын трапіў у шпіталь
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня — Вольга Івашына. Дзяніс прыбыў у калонію з тэмпературай 39 °С.
Artykuł Палітзняволены Дзяніс Івашын трапіў у шпіталь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня — Вольга Івашына. Дзяніс прыбыў у калонію з тэмпературай 39 °С.
«Карантыну як такога не было, бо ў такім стане Дзяніс, натуральна, адразу патрапіў у шпіталь. Адчуваў сябе надта кепска, нават ня мог нам пісаць. Але нашыя лісты ён атрымаў, то чакаем на вестачку ў хуткім часе. Дзяніс знаходзіцца ў 11 атрадзе, то заклікаю пісаць яму з гэтай пазначкай», – напісала Вольга.
Нагадаем, 15 жніўня ў Гарадзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд справы журналіста. Праз месяц суд асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дзяніс Івашын адбывае пакаранне ў ПК № 15 у Магілеве.
Artykuł Палітзняволены Дзяніс Івашын трапіў у шпіталь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.