«Яны не разумеюць: мы значна свабаднейшыя за іх. Нават за кратамі». Расказваем, хто такая Натальля Дуліна
Лічыцца найлепшай адмыслоўцай па італьянскай мове ў Беларусі. З вуліцы падабрала чатырох катоў. Пяць разоў затрымлівалася па адміністрацыйных справах на 15 сутак. Расказваем, хто такая Натальля Дуліна, якую судзяць у закрытым рэжыме.