Добавить новость
103news.com
World News
Октябрь
2010
1
2
3 4
5
6
7
8
9
10 11 12 13 14 15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Паралельныя

0
Паралельныя

У гэты выходны па нашым доме ходзіць зборшчык подпісаў за дэмакратычнага кандыдата Х. Для насельнікаў кватэраў-карыстальнікаў хатняй інтэрнэт-сеткі зборшчык і яго паход сталі падставай для нечаканай дыскусіі.

“Мы ніколі не галасуем”

Напачатку на ўнутраным сайце ў чаце зьявілася: “піша Sasha”:

“Мая бабуля п’е валяр’янку. Калі дома нікога не было, яна адчыніла дзьверы, і нейкі мужык, не назваўшыся, папрасіў у яе пашпарт і каб дзесьці штосьці падпісала. Цяпер я яе адкачваю. Можа, хто, да каго ён прыйдзе, праверыць у яго дакумэнты”.

Празь некаторы час ў чат уваходзіць іншы наведнік:

“Мужыка праверыў. З каманды аднаго апазыцыйнага. Некалькі дзіўнаваты, аднак не рабаўнік і ня злодзей”.

Калі звоняць у мае дзьверы, бачу на парозе запалоханага дзядзьку. Замест прывітаньня ён лезе ў кішэню, пачынае нэрвова шукаць у ёй свой пашпарт і ніяк не знаходзіць. Такое адчуваньне, што яго пільна правяралі найменей ў 70-ці кватэрах. Спрабую неяк супакоіць чалавека Прапаную прайсьці ў пакой і сесьці

“Не, – баязьліва кажа дзядзька, – лепш пастаю. Ня трэба, каб мы сядзелі. Лепш мы застанемся на волі!”

Ягоная гаворка, паводзіны выдаюць у ім даволі няўпэўненага ў сабе чалавека. Некалькі разоў госьць дае зразумець, што “сядзеў”. Здагадваюся, што гэта “палітычныя” 15 сутак за ўдзел у нейкай акцыі. Да сваіх цяперашніх грамадзкіх абавязкаў у камандзе Х. мужык ставіцца даволі адказна. Ён не агітуе ні за, ні супраць. Толькі намякае. Безумоўна, гэтыя намёкі і напалохалі асобных пажылых ды адзінокіх жыхароў дома, якія значна меней за мяне валодаюць сытуацыяй.

“Ня бойцеся, пішу я ў чаце. Гэта не афэрыст, не крымінальнік. Ён сам несправядліва пацярпеў за свае палітычныя погляды”.

У адказ зьяўляецца:

“Сто пудоў – праваліць Х. выбары з такой камандай пацярпелых”.

“max” піша:

“А ты сам пойдзеш зьбіраць подпісы па кватэрах? Дзе ты набярэш на 100 тысяч подпісаў іншых людзей, якія б да таго ж дакладна аргумэнтавалі, як ашчасьлівіць чалавецтва?”

“ok17” піша:

“А мы хадзілі па хатах вылучаць “свайго” У. падчас парлямэнцкіх выбараў. Калі да гэтага з розумам падыйсьці, то зрабіць можна шмат”.

З дыскусіі высьвятляецца, што толькі “ok17” пойдзе галасаваць на прэзыдэнцкія выбары.

Пафігізм як стыль жыцьця

Большасьць чатнікаў мне вядомыя. Яны зь дзяцінства майго сына. Гэта моладзь, народжаная ў 1980-я. У сваім жыцьці яны ніколі не былі ані акцябратамі, ані піянэрамі, ані камсамольцамі, ані маладымі сябрамі КПСС. Адрозна нават ад сваіх папярэднікаў з 1970-х, яны ня проста ня маюць “савецкай гістарычнай памяці”, але ніякай інстытуцыянальнай памяці ўвогуле. На адрас гэтага пакаленьня адмыслоўцамі прыдуманыя самыя розныя азначэньні – пафігісты, канфармісты, геданісты... Хаця, як мне падаецца, гэтыя характарыстыкі справядлівыя і для прадстаўнікоў іншых узроставых катэгорыяў. З чым можна сапраўды, пагадзіцца, дык гэта з тым, што пакаленьню 1980-х або людзям, гэтак мовіць, кампутарнай пісьменнасьці, у бліжэйшыя пяць-сем гадоў належыць стаць найбольш актыўнай групай нашага грамадзтва.

Дзесьці трое зь вядомых мне карыстальнікаў нашай хатняй сеткі – denis, max i sasha паводле сваёй адукацыі зьяўляюцца праграмістамі. Дарэчы, гэта яны ў свой час, аднымі зь першых у горадзе, правялі ў нашым доме левую хатнюю інтэрнэт-сетку. Акрамя выхаду ва ўсясьветнае павуціньне зьявілася магчымасьць абмяркоўваць нейкія навіны і навінкі, спампоўваць той ці іншы фільм ды кампутарныя праграмы. Паколькі кватэра denis’а ў адным са мной пад’езьдзе, я нярэдка зьвяртаюся да яго па розныя кампутарныя парады. У колах менскіх праграмістаў denis лічыцца даволі прасунутым спэцыялістам. Палова ягоных сяброў пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту “зьліняла” працаваць на захад. Сам denis таксама некалькі гадоў працаваў у Нямеччыне, аднак, паводле ягоных словаў, застацца там ня змог, бо гэта краіна выклікае ў яго вялікую дэпрэсію.

Падчас чарговага наладжваньня denis’ам майго компа я паказваю яму адну з фотак 20-гадовай даўніны. У пясочніцы нашага двара ён, ужо школьнік, штосьці тлумачыць малодшым дзетсадаўцам, сярод якіх і мой сын. Я ўзгадваю, што тады denis навучыў малых крычаць “Не –Галко” (быў такі альтэрнатыўны ці то Ельцыну ці то Шушкевічу кандыдат у дэпутаты ў Вярхоўны Савет СССР), а таксама правёў сярод малодшых сапраўдную палітгутарку на тэму, хто зь беларускіх і савецкіх палітыкаў добры, хто кепскі і за каго ўсім трэба галасаваць. Зразумела, тады дзеці трансьлявалі тое, што гаварылі дома іх бацькі. Бацькі ж верылі ў перамены, а ў грамадзтве панавала высокае палітычнае напружаньне.

Пачынаць паляпшаць сьвет трэба зь сябе

Сёньня denis амаль нічога з таго ня памятае. Узгадвае толькі, што на выбары хадзіў толькі аднойчы ў сваім жыцьці. Гэта было, калі ў Беларусі ўпершыню абіралі прэзыдэнта. Denis тады ня мог галасаваць з прычыны ўзросту, аднак пайшоў на ўчастак за кампанію з бацькамі, якія падтрымлівалі Пазьняка. Паступова грамадзянская актыўнасьць у сям’і неяк зьнікла. Бацькі, гэтак мовіць, “сышлі з-пад улады”, паглынуліся ў прафэсію, у заробкі грошай на прыватнае жыцьцё і набыцьцё кватэры для маладой сям’і сына.

Дарэчы, denis разам з жонкай і дзіцём ужо даўно жыве ў іншым месцы. У двух жа пакоях дастаткова прасторнай бацькоўскай кватэры, месьціцца ягонае “прыватнае прадпрымальніцтва”. Я нярэдка сустракаю denis’а і яго сяброў-калегаў на лесьвічнай пляцоўцы, калі тыя паляць і абмяркоўваюць нешта на невядомай мне кампутарнай мове. Гэтыя ветлівыя, сымпатычныя маладыя людзі з безумоўным вонкавым адбіткам свабоды (цягам 20-ці і болей сэкундаў яны здольныя лёгка і без “напрагу” глядзець суразмоўцам ў вочы) нярэдка шакуюць іншых сваімі незразумелымі выказваньнямі ды паводзінамі. Яны цікавяцца заканадаўствам, аднак зусім не цікавяцца палітычнымі падзеямі, а тым больш акцыямі (у якасьці выключэньня хіба што флэшмобы ці пэрформансы). Яны не глядзяць тэлебачаньня, у іх свая музыка, сваё мастацтва, свае інтарэсы.

“Ты абмяркоўваеш разам зь сябрамі палітычную сытуацыю?” – неяк спыталася я ў denis’а.

“Ніколі”, – кажа ён.

“Як яны ставяцца да таго, што ты ня ходзіш на выбары галасаваць?”

“Мы пра гэта ніколі не гаворым. Хутчэй за ўсё, яны таксама ня ходзяць. Магчыма, некаторыя і ходзяць і галасуюць, аднак гэта машынальнае галасаваньне, ня важна за каго”.

“І як тады жыць?”

“Паралельна”.

“Але ж тады прыйдзецца прыняць недасканаласьць навакольнага сьвету, якая, напэўна ж, уплывае і на якасьць паралельнага жыцьця. Няўжо няма жаданьня ўсё ж палепшыць сьвет?”

“Пачынаць паляпшаць сьвет трэба зь сябе. Бо сыстэма, зь якой усе змагаюцца, яна не на вуліцах, не у дзяржаўных будынках, не на тэлебачаньні і ня ў тых, каго фанабэрліва называюць “шэрай масай”. Яна – унутры кожнага, і толькі там яе можна перамагчы”.

“Як?”

“Калі заб’еш у сабе ляноту, абыякавасьць, страх, дзяржаву, гонар, пагарду да іншых. Толькі так можна выжыць і жыць паралельна. Дзеля сябе, сваіх блізкіх”.





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о росте турпотока из Китая





Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Москва-Пекин. Собянин в Китае подписал соглашение о сотрудничестве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Надежда Бабкина

"7Дней": певицу Бабкину заметили с молодым помощником после разрыва с мужем




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы

В Лужниках состоялась церемония открытия Всероссийской Спартакиады Специальной Олимпиады

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов установил мировой рекорд по чеканке мяча


Анна Курникова

Курникова показала трогательные фото Энрике Иглесиаса



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Большой шлем

Рублёв и еще два российских теннисиста не сыграют на Олимпиаде в Париже



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России