Збрэндзілі!
Беларусь — краіна кантрастаў. Чым далей, тым больш яна падобная да расьсеянага чалавека, у якога правая рука часам абсалютна ня ведае, чым у гэты момант займаецца левая і дзе яе наагул шукаць. Прыкладам можа паслужыць цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў прафэсійнага конкурсу «Брэнд году», якая адбылася 25 студзеня ў «крыштальным сасудзе» ведаў — Нацыянальнай бібліятэцы.