Ёсьць такая партыя! ...кібэрпіратаў абараняць
![Ёсьць такая партыя! ...кібэрпіратаў абараняць](https://gdb.rferl.org/D8744D06-0A50-4D07-BCCA-39F103AA7796_w800_h450.jpg)
Імкненьне зацуляць ды кантраляваць абмен інфармацыяй уласьціва любому ўраду ў любой краіне. З гэтым аксыяматычным пастулятам, напэўна, ніхто ня стане спрачацца. Адны краіны, як Кітай, фільтруюць ўсё, што ідзе ўразрэз з генэральнай лініяй партыі, іншыя, як Паўночная Карэя, фільтруюць увогуле ўсё разам з самім інтэрнэтам, а ў краінах заходняй дэмакратыі хоць і не фільтруюць, а ўсё адно адсочваюць ці то тэрарыстаў, ці то пэдафілаў, ці то тых, хто выкладае ці спампоўвае з інтэрнэту нелегальны кантэнт. То бок, піратаў, як іх прынята называць.