Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News
Июль
2010
1 2
3
4
5 6
7
8
9
10
11
12
13
14 15 16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26 27 28 29
30
31

Нацыя ў адпачынку. Зьбірае сілы

0
Нацыя ў адпачынку. Зьбірае сілы

Міна яго поўна задумлёнасьці і заклапочанасьці. А дзесь, на заднім пляне, мітусіцца народ, заняты сваімі справамі. Пад рысункам подпіс: «Народ весяліцца, а цар працуе».

Якуб Колас. На ростанях

Ня памятаю, каб наш беларускі прэзыдэнт калі адбываў у адпачынак. Здаецца, ён заўсёды побач, няспынны й руплівы, як зюзіна печань. Так, пішуць, што ён, напрыклад, у сакавіку ў Вэнэсуэле ня вельмі цяжка працаваў і туды-сюды рэгулярна вандруе ў рэжыме міні-вакацыяў. Але ж які то адпачынак! Каб цалкам забыцца на зьнешні сьвет, на кіраўнічыя клопаты ды справы — хіба было такое? Наўрад ці.

А мы, звычайныя грамадзяне, карыстаемся магчымасьцю (якая плыўна пераходзіць у абавязак) бестурботна весьці апалітычнае жыцьцё. Звычайна нам абвяшчаюць штосьці кшталту «Сьпіце, жыхары Багдаду — усё спакойна!!!» Зрэдчас на хвілінку будзяць, каб паведаміць, што нядаўняя «сястра й маці» Расія крытыкуе Прэзыдэнта, «абражае ўвесь беларускі народ». Абражаны й абуджаны хітае галавой, пацепвае плячыма ды зноў аддаляецца ў свае ўнутраныя вакацыі.

Тым часам здарылася неспадзеўка (штопраўды, ціхая, нават не патрэбны клічнік на канцы сказу): аказваецца, «кіргіскае пытаньне» кіраўніцтва й нацыя вырашаюць, нібыта гледзячы з розных плянэтаў. Гэтыя цікавыя вынікі прынесла чэрвеньская апытанка, зробленая Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Навукоўцы яшчэ ня скончылі апрацоўваць атрыманыя дадзеныя, але з папярэднімі лікамі ўжо магчыма азнаёміцца на сайце арганізацыі, ды задумацца вось над чым: толькі 23,2 адсотка рэспандэнтаў падтрымалі свайго прэзыдэнта ў думцы, што падзеі ў Кіргізстане трэба кваліфікаваць як «антыканстытуцыйны пераварот»; 47,2 адсоткаў лічаць іх народным паўстаньнем супраць карумпаванай улады. І гэта пры тым, што давер да афіцыйных структураў і міжнароднай палітыкі дзяржавы застаецца традыцыйна высокім.

Чаму зьнянацку каса на камень наскочыла?

Нацыя-васал адпачывае ад кіраўнічай справы, ад нудных высілкаў прыняцьця рашэньняў…У гэтым пункце афіцыйны дыскурс увайшоў у канфлікт з уласным стрыжнем: «дзяржава для народу». Дый раней афіцыйныя СМІ ставіліся да падзеяў кшталту кіргіскага паўстаньня значна больш добразычліва. Напрыклад, калі шэраг бунтаў 1996 году ў Аргентыне прычыніўся да адстаўкі міністра эканомікі Дамінга Кавала, беларускае тэлебачаньне ад душы падтрымлівала інсургентаў і ганьбавала «антынародны рэжым». А сёньня… Ну, вядома.

Але калі што і зьмянілася ў разуменьні сувэрэнітэту народу, дык толькі ў галовах афіцыйных ідэолягаў. Здаецца, што прынамсі народ успрыняў по-сур’ёзнаму формулу адносінаў «дзяржава для народу», у якой нацыя і дзяржава існуюць «неразьдзельна й нязьлітна». Як непатрабавальнае сярэднявечнае сялянства, якое магло ціхмяна рабіць сваю справу на боскай зямлі, пакуль і пан лыцар робіць сваю: бароніць ды ня надта чапляецца. Нацыя-васал адпачывае ад кіраўнічай справы, ад нудных высілкаў прыняцьця рашэньняў, але жадае захаваць права непасрэднага дзеяньня па зьмене ўраду.

Вельмі наіўна разьлічваць на грамадзкую актыўнасьць масаў адразу ж сёньня. Ніхто добраахвотна з заслужанага адпачынку не выходзіць на працу — нават на грамадзкую, — калі няма аўралу або празьмернага пажытку. Думак ужо назьбіралі, сілаў назапасілі; засталося яшчэ трохі часу, каб рашучасьць выпрацаваць.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

Два дня, наполненных театром, музыкой, книгами и наукой, — в Парке Горького во 2-й раз прошел Московский детский фестиваль искусств «НЕБО»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Начался прием заявок на конкурс грантов для социальных НКО



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Андрей Макаревич

СК заинтересовался Макаревичем* после разговора с "Зеленским" и слов о концерте в Киеве




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

После концерта и в дождь дороже: как складываются цены на поездки на такси

Генпрокуратура потребовала передать государству велотрек с Олимпиады-80

«23 and Friends»: в Москве состоялся спортивно-музыкальный фестиваль Аш 23


Ролан Гаррос

Мирра Андреева впервые вышла в четвертьфинал турнира Большого шлема



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Студенты Академии Игоря Крутого раскрыли свои таланты



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России