Добавить новость
103news.com
World News
Апрель
2010
1
2
3
4
5
6 7 8 9
10
11
12
13 14 15 16
17
18
19
20
21
22 23
24
25
26 27 28 29
30

Эстэтыка выбарнай прапаганды: трэш і нябачнасьць

0

 

Прыслужніцу госьці назіралі,

Але ні слоўца не сказалі.

Яна — да стала й госця хоп

Таго — за чуб, другога — ў лоб!

І ўрэшце адзін крычыць: «Сарамніца!

Хоць сьцёгны схавай пад спадніцай!»

Ганс Сакс, Нябачная голая прыслужніца

Выбарнікі дзеляцца на няроўныя групы. Адны пра выбары ня ведаюць і даведацца пра нешта ня надта ймкнуцца. Іншыя ведаюць, імкнуцца і вельмі жадаюць усіх астатніх накіраваць да веданьня і больш актыўнай пазіцыі. Ім цяжка, іх шкада, як фізыкаў, якія спрабуюць выдаіць зь фізычнага вакууму нейкія звышцікавыя часьціцы са звышкарыснымі энергіямі. І трэція — аналітыкі (пра сябе я не кажу, я проста разявака ў аналітычным тэатры), якія гэты палітычны вакуум сузіраюць з эстэтычнай цікавасцю і нават упрыгожваюць па-свойму. Выходзіць часьцяком ляканічна й не бяз досьціпу.

Непрыкметна крочыць па краіне выбарчая кампанія-2010 г. Апалітычнаму люду яна нецікава. Для крыху палітызаванага люду выбары малацікавыя, таму што «няма за каго галасаваць». І гэтая катэгорыя выбаршчыкаў рыхтуецца прагаласаваць «Супраць усіх». А палітычныя актывісты падпраўляюць на інфармацыйных стэндах надпіс «Выбары-2010» на больш адпаведны «Нявыбары-2010».

 

Адзін з гомельскіх інфармацыйных стэндаў.

Такая ва ўсіх сэнсах нявінная карціна паўстала перад поглядам liashkou-a, які ўважліва адсочвае ўсе візуальныя праявы палітычнага працэсу ў родным горадзе.

Куды багацейшая сэнсамі і знакамі зьява была зафіксавана paval і прадстаўленая суду чытачоў суполкі by_trash. Фантазія кандыдата прывяла яго на стэнд, аблеплены аб’явамі самога бытавога характару: аб дастаўцы бульбы й — наадварот — аб сродках пахуданьня, здыме кватэры й кладцы ламінату… Сапраўды, гушча жыцця! Адна невялікая небясьпека — як бы не прынялі перадвыбарную афішу за рэкляму корму для хатніх гадаванцаў.

Рэакцыя суполкі была зухлівай, зьедлівай:

— Дэпутат — зьлева?

— Лягічна. Ці наўрад у мясцовых саветах, як і ў вялікім парлямэнту, ККД дэпутата-чалавека перавысіць ККД дэпутата-сабакі, таму мы адважна можам балятаваць сваіх хвастатых сяброў і рабіць бізнэс на іх дэпутацкіх зарплатах.

— Дзякуй! Замовіў гародніны і мяшок бульбачкі!

Калі падчас кароткага абмеркавання адзін з каментатараў паведаміў, што кандыдат ёсьць чальцом партыі Гайдукевіча, paval палічыў патрэбным дадаць яшчэ пару рысак да гэтага мудрагелістага партрэта:

А яшчэ ў яго два аднолькавыя аўто Audi Allroad з пантовымі нумарамі 0001 і 0002, якія ён вельмі любіць ставіць не па ПДД (проста піянэр зьнішчэньня зялёнай зоны). Затое мае перадвыбарчы лёзунг «за чысьціню і парадак».

«Чысьціня і парадак» — гэтыя чарадзейныя словы маюць усе шанцы стаць асновай дзяржаўнай ідэалёгіі, якая ўсё яшчэ няўпэўнена мацае па поцемках у пошуку самой сябе. Уладзімір Целяпун зьвярнуў увагу на тое, што ў перадпачатак выбараў распарадчыкі-чысьцільшчыкі гарадоў заварушыліся: добраўпарадкоўваюць двары, перакладаюць асфальт… Ну й іншую навочную прапаганду вядуць. Часьцяком вельмі спецыфічна:

Улётка ад «групы падтрымкі» зроблена прафэсійна. Без выходных дадзеных. Размяшчаюць (наклейваюць) ня толькі на дазволеныя стэнды, а і на шкло дзьвярэй. І што яшчэ больш дзіўна — на абвестцы запрашэньня на сустрэчу з выбаршчыкамі не пазначана дата і час сустрэчы. Як у песьні — мы прыйшлі — яго няма, запрасіў і не прыйшоў…

Што ж, нябачнасьць, адсутнасьць паху, густу, вагі — найпрыгажэйшыя ўласьцівасці для ўлады. Калі нічога не чакаеш ад яе, а спадзяешся толькі на тое, што цябе ня будзе чапаць. Аднак жа яна чапае, жадае чагосьці, як «нябачная голая прыслужніца» Ганса Сакса. Што выклікае сусім зразумелае раздражненьне. І спараджае канструктыўныя прапановы па ўтылізацыі кандыдацкай цягі да чысьціні і парадку.

Пра клюмбы, скверы, паркі паны кандыдаты гаварылі бясконца.. Няхай бы лепш запісваліся ў садоўнікі!

Усе імкнуліся пераканаць мяне, што яны вельмі добра ведаюць жыцьцё, бо кожны дзень сустракаюцца зь людзьмі і іх праблемамі. І гэтае веданьне ім дапаможа ў дэпутацкай працы. <…> Між тым, усіх гэтых кандыдатаў, што так мараць займацца клюмбамі, трэба было б вывезці хаця б уздоўж чыгуначных трас (у кожным кірунку за 60 км ад сталіцы). Там гэтулькі бруду, сьмецьця, у абсягах станцый, прыпынкаў дзікія звалкі — працы ўсім бы хапіла. Байкі пра выключную нашу чысьціню і дбаньне аб роднай зямлі — міты.

Вось так mikalaj-achyzha прапаноўвае перапрацаваць найноўшую беларускую міталёгію чысьціні ў сьветлую экалягічную рэальнасьць. Магчыма, так яно й будзе ў не занадта далёкай будучыні. Пакуль жа нам застаецца вось што: паменш сьмяціць, каб кандыдаты-чысьцёхі не пладзіліся.







Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России