Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News
Февраль
2012
1 2 3 4 5 6 7
8
9
10
11
12
13
14 15 16 17
18
19
20
21
22 23 24
25
26
27
28
29

I. Наш чалавек у Паўднёвай Афрыцы

0
I. Наш чалавек у Паўднёвай Афрыцы

«Беларусь? Дзе гэта?» — запыталася чорная афрыканская памежніца, гартаючы беларускі пашпарт. Натрапіўшы на чэскую візу, удакладніла: «Гэта ў Нямеччыне?» Гэтаксама мала я ведаў пра Паўднёвую Афрыку, як і гэта маладая дзяўчына пра Беларусь.

Беларусь і Паўднёвую Афрыку разьдзяляюць 10 тысячаў кілямэтраў і 1 гадзіна розьніцы ў часе. Паміж нашымі краінамі пакуль няма настолькі шчыльных палітычна-эканамічных стасункаў, як, напрыклад, з Вэнэсуэлай. Ляцець давялося празь Нямеччыну. Штовечар з Франкфурту ў Яганэсбург з інтэрвалам у адну гадзіну вылятаюць два гіганцкія аэробусы А380 па 500 чалавек у кожным. Дарэчы, сёньня гэта самы вялікі пасажырскі самалёт на сьвеце. Кошт адной такой машыны — 346 млн даляраў. Гэта амаль 2/3 бюджэту ўсёй беларускай арміі.

Прызямліліся з раніцы. Пасажыры нягегла пашыхтаваліся ў даўжэзны зьмеепадобны ланцужок перад столікамі памежнага кантролю. Вялікая заля, дзе хвіліну таму панавала мёртвая цішыня, літаральна кішэла людзьмі. І тут я заўважыў адну істотную асаблівасьць: у чарзе былі амаль адныя белыя, а за столікамі ў форме — чарнаскурыя. У галаве зьявіўся мастацкі вобраз: чорныя запускаюць белых у сваё царства!.. Аднак гэта толькі на першы погляд: у нейкага пасажыра ўзьніклі праблемы з дакумэнтамі, памежніца паклікала начальніка — ім аказаўся сталы зграбны белы мужчына з галяндзкім выразам твару. Той махнуў рукой, і ўсе пытаньні вырашыліся.

Праверыўшы пашпарт, пасадачны талён, высьветліўшы, дзе знаходзіцца Беларусь, мяне запыталі пра мэты візыту. Я паказаў запрашэньне ад Афрыканскага дэмакратычнага форуму і патлумачыў: «Канфэрэнцыя. Прысьвечаная гадавіны рэвалюцыі ў Эгіпце. Тэма: „Роля моладзі ў дэмакратычных пераўтварэньнях“». Памежніца захоўвала абыякавасьць. «Будзе сустрэча з унучкай Нэльсана Мандэлы,» — я дадаў. Твар дзяўчыны палагаднеў, усьміхнулася. Паставіла пячатку.

Мяне, а таксама хлапцоў з Украіны і Ўганды, чакала таксоўка. Мы ехалі ў горад шырокай магістральлю. Калі б ня пальмы і не левабаковы рух, можна было б падумаць, што мы ў Швэцыі ці Нямеччыне. Новыя мэрсэдэсы, вялікія білборды з рэклямай McDonalds, фабрыкі-заводы. Бліжэй да горада краявід мяняўся. Уздоўж дарогі — штучныя горы, такія як на ўезьдзе ў Салігорск, толькі ў разы вышэйшыя, і катлаваны залацістага колеру. «Тут здабывалі золата, — тлумачыў кіроўца. Увогуле, кіроўца быў у гуморы і з гонарам апавядаў пра сваю краіну. — Калі прадукцыйнасьць радовішча спадала, шахты закідвалі і пачыналі новыя. Увесь гэты рэгіён ўсьцяж перакапаны».

Паўднёвая Афрыка — адзіная дзяржава ў Афрыцы, якая ня лічыцца краінай трэцяга сьвету. Радовішчы золата (2/3 сусьветнае здабычы) і брыльянтаў робяць краіну найбагацейшаю на кантынэнце. Галяндцы і брытанцы, пераяжджалі ў Паўднёвую Афрыку сем’ямі, дзясяткамі тысячаў штогод. «Залатая ліхаманка» сфармавала і ляндшафт, і перадвызначыла палітычны лёс краіны. ААН аднесла ПАР у лік краінаў зь лішкам прыродных рэсурсаў. Гандляры на рынку могуць прапанаваць золата і брыльянты па сабекошце. Праўда, вывозіць — забаронена. Гэтаксама пры выезьдзе мусіш здаць набытыя ранды (мясцовыя грошы), калі іхная вартасьць перавышае $70.

Яганэсбург аказаўся некампактным 4-мільённым горадам. Калі іншыя гарады ў Афрыцы паўставалі каля мора ці вадаёмаў, то Яганэсбург — каля залатых шахтаў. Тут няма ні ракі, ні возера, ні мора. Звонку мала чым адрозьніваецца ад гораду ў ЗША ці Заходняй Эўропе. Гандлёвыя цэнтры, бедныя й багатыя раёны, заторы на дарогах, гмахі заводаў. Цягам 4 дзён, што мы там былі, акрамя бяздомных катоў і насякомых памераў з далонь, на вуліцах жывёлаў я не пабачыў. Мы зьвярнуліся да адміністратара гатэлю са справядлівым пытаньнем: «А дзе жывёлы»? Ён параіў паехаць у які-небудзь з дваццаці нацыянальных паркаў. Там можна пабачыць гэтак званую «вялікую пяцёрку» (слон, насарог, леапард, буйвал, леў).

Пункт абмену валюты больш падобны на вялікі шкляны сэйф з трыма ахоўнікамі, адзін унутры, два — звонку. Касір двойчы папрасіў захоўваць чэк за абмен валюты, і тройчы, каб зважаў на злодзеяў. Яго парады дорага каштавалі. За абмен 100 даляраў банкір узяў 10$ камісіі, што засталося — рандамі. Памятаеце беларускія «зайчыкі»? Дык вось на грашах Паўднёвай Афрыкі таксама жывёлы. Толькі замест вавёрачкі, лася і мядзьведзя — антылёпа, бафала і леў.

У Паўднёвай Афрыцы шмат турыстаў, а яшчэ больш тых, хто прыехаў рабіць бізнэс. Усё дорага. За абед у кавярні мы аддалі 26$ (па сёньняшнім курсе амаль 200 тыс). Па рэстаранах мясцовыя ня ходзяць. Затое як сьлед нажываюцца на прыежджых. Рабуюць. На маіх вачах чарнаскуры юнак падбег да дзяўчыны, ударыў яе ў грудзіну й зьбег з торбачкай. Паліцыя так і не прыехала. А калі б і прыехала, то што б зрабіла? Дарэчы, як я ўжо пасьля даведаўся, заканадаўства ў ПАР дазваляе любую ступень самаабароны. Напрыклад, для аховы аўтамабіляў выкарыстоўваюць пасткі ды электрашокеры.

53% чарнаскурых — за парогам галечы. Беднасьць, расавая няроўнасьць, а таксама СНІД (кожны трэці хворы на ВІЧ/СНІД) — галоўныя праблемы Паўднёвай Афрыкі.

Чакайце працяг на нашым сайце.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Благодаря модернизации театры Москвы создают уникальные декорации





Москва

СОТРУДНИКИ СОБР «СТОЛИЦА» СТАЛИ ИНСТРУКТОРАМИ НА СБОРАХ ПО БЕСПАРАШЮТНОМУ ДЕСАНТИРОВАНИЮ СПЕЦНАЗОВЦЕВ РОСГВАРДИИ В ВОРОНЕЖСКОЙ ОБЛАСТИ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Более 220 единиц новой медицинской техники начали использовать в Москве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Композитор

Композитор АНИКА ДАЛИНСКИ выпускает двенадцатый альбом в двух жанрах - Поп и Шансон




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Локомотив» готов рассмотреть продажу Баринова, футболистом интересуются клубы Испании, Франции и Турции

В Москве прошёл спортивный праздник для росгвардейцев

Что можно отметить в этот день


Александр Зверев

Зверев и Рууд не пожали друг другу руки после полуфинала «Ролан Гаррос» – из-за проблем с желудком у норвежца



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

«Локомотив» готов рассмотреть продажу Баринова, футболистом интересуются клубы Испании, Франции и Турции



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России