Ларыса Кастусёва: Галіне Радзівонаўне не пашанцавала са «шчадралюбным» мужам
![Ларыса Кастусёва: Галіне Радзівонаўне не пашанцавала са «шчадралюбным» мужам](https://gdb.rferl.org/125985AA-F69F-4168-8DE4-0E68432435F8_w800_h450.jpg)
Мы працягваем цыкль гутарак з жонкамі кандыдатаў у прэзыдэнты. Усе яны ў аднолькавай ступені маюць магчымасьць прымераць на сябе ролю першай лэдзі Беларусі, якая застаецца вакантнай ад сярэдзіны 1990-х: першы і пакуль адзіны прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка ня стаў далучаць сваю другую палову да грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. З Ларысай Кастусёвай, жонкай земляка Лукашэнкі, кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, гутарылі Аляксандра Дынько і Ігар Карней.