Добавить новость
103news.com
World News
Май
2019

Аб’ём жыллёвага будаўніцтва паволі скарачаецца

0

У студзені—красавіку 2019 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 10,9 тыс. кватэр, вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 65,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 7,2% менш, чым у студзені—красавіку 2018 года. У красавіку пабудавана 193,7 тыс. кв. метраў, што на 3,6% больш, чым у красавіку мінулага года і на 50,5% менш, чым у сакавіку бягучага.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 395,9 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 37,2% агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 281 тыс. кв. м (на 0,3% менш, чым у студзені—красавіку 2018 года).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 389,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 36,6% агульнага ўводу ў краіне.

У 2018 годзе было пабудавана 3 млн 966 тыс. 104 кв. м жылля. „Мы ледзь-ледзь недацягнулі да запланаваных 4 млн з-за тэхнічных прычын. Дамы былі гатовыя, але некаторыя не паспелі афіцыйна аформіць абмеры і гэтак далей”, — сказаў 30 студзеня на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка. Сёлета таксама запланавана пабудаваць 4 млн кв. м жылля. „Мы ўпэўненыя, што гэтыя планы выканаем і нават перавыканаем”, — заявіў ён.

Чыноўнік адзначыў, што растуць тэмпы будаўніцтва арэнднага жылля і „гэтаму надаецца вялікая ўвага”. У 2012 годзе было пабудавана 10 тыс. кв. м, у 2017-м — 113,5 тыс., у 2018-м — 125,3 тыс. (пры заданні 90 тыс.). У 2019 годзе плануецца пабудаваць 135,25 тыс. кв. м арэнднага жылля.

Для шматдзетных сем’яў у 2019 годзе плануецца пабудаваць 960 тыс. кв. м жылля. „У нас 34.838 шматдзетных сем’яў. Частка з іх ужо будуецца. Кіраўніцтвам дзяржавы і ўрадам пастаўленая задача, каб такія сем’і знаходзіліся на ўліку не больш як адзін год з моманту падачы заявы. Таму 2019—2020 гады будуць у нас напружанымі, бо павінны будзем забяспечыць усе шматдзетныя сем’і, якія знаходзяцца на ўліку больш за адзін год. У такіх аб’ёмах хутка мы не будавалі, але ў нас ёсць усе магчымасці, каб гэта выканаць і нават перавыканаць гэты план. Будаўнічы комплекс да гэтага гатовы”, — падкрэсліў Аўраменка.

БелаПАН







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России