Добавить новость
103news.com
World News
Май
2019

Лукашэнка незадаволены тым, як урад вырашае праблему з няякаснай нафтай

0

Аляксандр Лукашэнка незадаволены тым, як урад вырашае сітуацыю з пастаўкамі ў Беларусь і транзітам цераз беларускую тэрыторыю няякаснай нафты з Расеі. Пра гэта ён заявіў 21 мая на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі.

„Нашумелая праблема „атрутнай” гэтай нафты. Якая цяпер сітуацыя ў нас? Я прачытаў даклад і вярнуў яго прэм’ер-міністру. Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады. Вы проста губляеце час. Трэба два радкі: чаго вы дамагліся станоўчага за апошні час. Навошта вы мне апісваеце увесь свой гераізм, з кім вы там сустракаліся, з кім размаўлялі, што абмяркоўвалі, як? Мне патрэбен вынік”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Няякасная расейская нафта стала паступаць у красавіку. З-за забруджанай хлорарганікай сыравіны на Мазырскім НПЗ выйшла са строю дарагое абсталяванне. Неўзабаве транзіт нафты ў Еўропу па нафтаправодзе „Дружба” быў спынены цалкам. Пастаўкі чыстай нафты на тэрыторыю Беларусі аднавіліся ў пачатку мая.

Беларусь разлічвае на кампенсацыю шкоды ад паставак і транзіту „бруднай” нафты. 11 мая Лукашэнка заявіў, што з-за паставак няякаснай расійскай нафты Беларусь страціла „велізарныя грошы” — сотні мільёнаў долараў. Паводле ацэнкі беларускіх спецыялістаў, недаатрыманая выручка ад рэалізацыі нафтапрадуктаў у красавіку склала 108 млн долараў, а ўрон ад пашкоджанага абсталявання Мазырскага НПЗ — прыкладна 30 млн долараў. У сваю чаргу міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак заявіў, што агульная шкода ад забруджвання нафты ў трубаправодзе „Дружба”, хутчэй за ўсё, не перавысіць 100 млн долараў.

Перамовы пра кампенсацыю шкоды вядуцца ўжо некалькі тыдняў, бакі ўзгаднілі праект дарожнай карты па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі нафты, а таксама стварылі рабочую групу па ацэнцы шкоды і вызначэнні спосабаў кампенсацыі.

belapan.by

Фота sputnik.by







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России