Добавить новость
103news.com
World News
Июнь
2020
1 2 3 4 5 6 7
8
9
10
11
12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23 24 25
26
27 28 29 30

Джо Байдэн набраў дастаткова галасоў дэлегатаў для намінацыі ў прэзыдэнты ЗША

0
Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 5 чэрвеня набраў неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду Дэмакратычнай партыі для намінацыі яго кандыдатам партыі ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў.


Паводле дадзеных інфармацыйнага агенцтва Associated Press, Байдэн заручыўся голасам 1991 дэлегата. Падлік вынікаў апошняй сэрыі першасных выбараў зацягнуўся на некалькі дзён. Яны прайшлі 2 чэрвеня ў сямі штатах і федэральнай акрузе Калюмбія, дзе знаходзіцца сталіца краіны Вашынгтон. Значная частка выбаршчыкаў прагаласавала па пошце.


«Для мяне было за гонар змагацца з групай найбольш таленавітых кандыдатаў, якія калі-небудзь змагаліся за намінацыю... Я маю намер прысьвяціць кожны дзень зь сёньняшняга дня да 3 лістапада барацьбе за галасы амэрыканцаў па ўсёй краіне, каб сумесна вы выйгралі бітву за душу нашай краіны», — заявіў Джо Байдэн.


Барацьба за намінацыю ў прэзыдэнты пачыналася для 78-гадовага Джо Байдэна, які прысьвяціў усё жыцьцё палітыцы, няўдала. Ён пацярпеў сур’ёзныя паразы на першых двух першасных галасаваньнях у Аёве і Нью-Гемпшыры, але здолеў узяць лідэрства пасьля перамогі ў Паўднёвай Караліне, дзе ён перамог дзякуючы маштабнай падтрымцы выбаршчыкаў-афраамэрыканцаў.


На фоне маштабных пратэстаў, якія адбыліся ўсьлед за сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда падчас яго затрыманьня паліцыяй, перадвыбарчыя рэйтынгі Байдэна павысіліся.


Паводле апошняга апытаньня, праведзенага па замове Нацыянальнага грамадзкага радыё, за Байдэна гатовыя прагаласаваць 50 адсоткаў выбаршчыкаў, за Трампа — 43. У дадзены момант выбаршчыкі аддаюць перавагу Байдэну нават у некалькіх ключавых штатах — Фларыдзе, Вісконсіне, Пэнсільваніі, якія прагаласавалі на мінулых выбарах за Дональда Трампа.


Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі павінен прайсьці ў Мілуокі ў Вісконсіне з 17 па 20 жніўня.






Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России