Добавить новость
103news.com
World News
Февраль
2021

Таццяна Нядбай: Неабходна прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да праблемы беларускай мовы

0

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы Беларускі ПЭН-Цэнтр нагадаў пра рэзалюцыю адносна беларускай мовы, якая была прынятая на 85 Кангрэсе Міжнароднага ПЭНа ў 2019 годзе. 

Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяна Нядбай гаворыць: Калі не спрацоўваюць (або недастаткова эфектыўна спрацоўваюць) механізмы абароны мовы ўнутры краіны, неабходна прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да гэтай праблемы. Гэта стварае, з аднаго боку, своеасаблівы знешні ціск на ўлады, які змушае іх выконваць падпісаныя імі ж міжнародныя дакументы (ці прынамсі робіць менш камфортнай сітуацыю бяздзеяння). З другога боку, абуджае хвалю салідарнасці, якая дапамагае нам тут адчуць, што мы не адны, што за сценамі нашай турмы, сцены якой сёння ўтвараюць межы краіны, ёсць тыя, хто нас падтрымлівае і разумее.

Прапануем азнаёміцца з поўным тэкстам рэзалюцыі.

РЭЗАЛЮЦЫЯ АДНОСНА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-м штогадовым Кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны) 1–5 кастрычніка 2019 г., выказвае занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне расейскай мовы.

Хоць паводле Канстытуцыі Беларусі абедзве мовы – беларуская і расейская – ёсць дзяржаўнымі, улады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць беларускую мову роднай, але доступ да адукацыі на беларускай мове застаецца абмежаваны: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-беларуску; [у краіне] няма ніводнага ўніверсітэту з беларускай мовай выкладання.

Мова 85 % кнігаў, што выдаецца ў Беларусі штогоду, – расейская; па-беларуску выходзіць толькі 9,5 % кніг. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў улады Беларусі рабілі ўсё магчымае, каб маргіналізаваць незалежную літаратурную супольнасць, што спрычынілася да імклівага памяншэння ролі беларускай літаратуры ў грамадстве. Таксама ўлады трымаюць манаполію на кнігараспаўсюд у краіне і дзеюць як цэнзар, абмяжоўваючы доступ незалежнай літаратуры на паліцы кнігарняў. Незалежныя выдаўцы і кнігараспаўсюднікі рэгулярна падпадаюць пад дзеянне дзяржаўнага рэпрэсіўнага механізму: іх караюць штрафамі, забараняюць іхную дзейнасць, ім адмаўляюць у правядзенні прэзентацыяў.

Расейская мова дамінуе і ў беларускай медыйнай прасторы, якая застаецца пад дзяржаўным кантролем. «Белсат» – першы і адзіны на цяперашні момант незалежны тэлеканал у Беларусі – сёння адыгрывае вызначальную ролю ў папулярызацыі беларускай мовы і ў доступе да альтэрнатыўнай інфармацыі. У той жа час «Белсат» не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа «YouTube»-каналах, бо «Google Ads» не падтрымлівае беларускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплывае на эфектыўнасць спробаў пашырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі.

Паколькі ў апошнія гады колькасць ініцыятываў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, няспынна расце, надышоў час, каб беларуская нацыя напоўніцу карысталася ўласнымі правамі на самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку і праз сваю мову.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу заклікае Беларусь:

– дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай; – паважаць, абараняць і выконваць права ўсіх беларускамоўных выказвацца на гэтай мове; прамаваць і распаўсюджваць беларускую літаратуру; – гарантаваць адпаведныя магчымасці тым, хто хоча навучацца па-беларуску, у тым ліку ў вышэйшых навучальных установах; – прымаць эфектыўныя захады дзеля спрыяння шырэйшаму ўжыванню беларускай мовы ва ўсіх сферах, у тым ліку ў культурніцкім жыцці.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клубу заклікае «Google» ды іншыя інтэрнэт-платформы: – прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабодна камунікаваць з прадстаўнікамі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России