«Далейшае ўварваньне выкліча масавыя чалавечыя пакуты». Байдэн абмеркаваў з Пуціным сытуацыю вакол Украіны
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. У размове абмяркоўвалася сытуацыя вакол Украіны. Пра гэта інфармуе агенцтва Associated Press са спасылкай на паведамленьне Белага дома.