Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі
![Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/Александр-Жураўлёў-700x400.jpg)
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні тэлеканала CNN.
Artykuł Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
80-ы дзень вайны. Генерал расейскага войска Аляксандр Жураўлёў у канцы лютага даў загад абстраляць Харкаў касетнымі боепрыпасамі «Смерч».
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%96%D1%83%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D1%91%D1%9E-700x400.jpg)
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні тэлеканала CNN. Журналісты прааналізавалі відэазапісы ракетных удараў і фотаздымкі снарадаў, якія не разарваліся, з месцаў выбухаў, а таксама пагаварылі з экспертамі і відавочцамі атак.
Агулам журналісты адсачылі 11 удараў з выкарыстаннем рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч» 27 і 28 лютага.
Харкаў абстрэльвала 79-я ракетна-артылерыйская брыгада, якая цяпер базуецца ў Белгарадзкай вобласці Расеі, што мяжуе з Украінай.
Цяпер расейскія вайскоўцы, верагодна, вырашылі цалкам сысці са сваіх пазіцый вакол Харкава. Гэта адбываецца ва ўмовах украінскіх контрнаступаў з аднаго боку і абмежаванага падмацавання з другога.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.