Урад Нагорнага Карабаху ўзначаліў расейскі мільярдэр, які нядаўна адмовіўся ад пашпарту РФ
Мільярдэр Рубэн Варданян, які адмовіўся ў верасьні ад расейскага грамадзянства і заявіў аб жаданьні пераехаць у Нагорны Карабах (НКР), прызначаны дзяржаўным міністрам непрызнанай рэспублікі, паведамляецца на сайце кіраўніка НКР Араіка Аруцюняна.