Вадзім Саранчукоў: Абвінавачванне не знаходзіцца ў прававым полі
Намесніку старшыні Партыі БНФ Юрасю Меляшкевічу выстаўлена абвінавачанне ў нявыплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў працаўнікоў.
Artykuł Вадзім Саранчукоў: Абвінавачванне не знаходзіцца ў прававым полі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Намесніку старшыні Партыі БНФ Юрасю Меляшкевічу выстаўлена абвінавачанне ў нявыплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў працаўнікоў.
Пра абвінавачванне кажа яго аднапартыец, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– У Беларусі не існуе прававога поля і гэтыя абвінавачванні, якія зараз з’яўляюцца, яны не базуюцца на нормах і базавых прынцыпах права. Я зараз не магу каментаваць тую сітуацыю з пункту гледжання бяспекі Юрася. Але я абсалютна перакананы, што гэтая сітуацыя не знаходзіцца ў прававым полі.
Па яго словах, калегі па партыі спрабуюць падтрымліваць кантакты з кіраўніком Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, які знаходзіцца за кратамі:
– Кантакты вельмі абмежаваныя і гэта вельмі вялікая праблема. Па-ранейшаму лісты да Рыгора даходзяць мякка кажучы не ўсе. Пры гэтым праз адваката і праз некаторыя іншыя кантакты гэтая сувязь трымаецца. Рыгор Кастусёў застаецца старшынём Партыі БНФ, рашэнне пра змену кіраўніцтва не прынятае і не будзе прынятае, я думаю.
Намеснік старшыні Партыі БНФ на дадзены момант з’яўляецца выконваючым абавязкі старшыні Партыі БНФ і ўжо больш за год жыве ў Вільні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вадзім Саранчукоў: Абвінавачванне не знаходзіцца ў прававым полі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.