Украінская выведка абвергла паведамленьні пра падрыхтоўку нападу з тэрыторыі Беларусі ў канцы лістапада
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абвяргае інфармацыю аб плянах Расеі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі ў канцы лістапада, якія апошнія дні пашыраюцца ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы.