Добавить новость
103news.com
World News
Июль
2023

Аліна Коўшык: Салідарнасць – гэта тое, што робіць нас мацнейшымі

0

Пад Беластокам у Гарадку працягваецца фестываль TUTAKA. Акрамя вялікай культурнай праграмы, на імпрэзе адбываюцца і сустрэчы з палітычнымі і грамадскімі дзеячамі.

Далучылася да падзеі і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. „Госця Рацыі” распавяла нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай пра тое, што яе ўразіла на фэсце, а таксама як захаваць нашую культуру:

Сёння адчуваю сябе вельмі натхнёна і трохі вярнулася ў сваю, не хачу казаць маладосць, але студэнцкія гады, калі мы сюды прыязджалі аўтаспынам з Гародні з заплечнікамі, з намётамі. Таму для мяне ўсе гэтыя мясціны, усе гэтыя закуточкі, яны вельмі добра знаёмыя. Таксама шмат беларусаў, усе свае, усе знаёмыя. Вельмі радая пабачыць тых людзей, якіх даўно не бачыла, якіх так раскідала. Прыехалі людзі з Эстоніі, са Славакіі, з Батумі. Уяўляеце сабе, якая геаграфія? Атмасфера вельмі шчырая, атмасфера радасці ад таго, што мы побач адзін з адным, што мы ўзмацняемся. Але канешне адчуваецца такі лёгкі сум, бо ўсе мы адчуваем страту, перажываем смерць Алеся Пушкіна. Я думаю, што Алесь, як перформер, як шчыры, вольны беларус, ён сёння з намі, з нябёс на нас глядзіць. Я веру ў тое, што ўсе гэтыя страты недарэмныя і вольны беларускі дух нішто не заб’е, ён толькі зробіцца мацнейшы.

РР: Ці далучыліся вы да нейкай акцыі падчас фестывалю?

Так, я падпісала стужачкі, тут можна было падпісаць стужку. Я падпісала сваю стужку Мікіце Залатарову. Можна было напісаць некалькі слоў у падтрымку палітвязняў і завязаць гэтую стужку на такую доўгую вяроўку, якую тут павесілі і палітвязні таксама ў думках з намі. Я таксама са значком кампаніі „Пакуль усе не будуць вольныя”. Мы канешне памятаем пра тых людзей, якія прыносяць сваё жыццё ў ахвяру, будучы закладнікамі рэжыму. Для нас абсалютны прыярытэт – гэта вызваленне палітвязняў. Таму сёння думкамі мы з імі. Таму я і кажу, што гэта можа быць гэта радасць няпоўная, не такая, як была ў студэнцкія часы, калі мы тут слэміліся пад сцэнай „Басовішча”. Тым не менш сёння мы больш стала падыходзім да гэтага, цешымся, што ў гэтыя хвіліны мы можам быць разам, але з іншага боку памятаем пра галоўнае, памятаем пра тых людзей, якія за кратамі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фестываль TUTAKA ладзіцца на Беласточчыне ў трэці раз.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Аліна Коўшык: Салідарнасць – гэта тое, што робіць нас мацнейшымі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России