Добавить новость
103news.com
World News
Сентябрь
2023

Максім Плешка: Беларусь пры Лукашэнку раўняецца на Паўночную Карэю

0

На заходнюю падтрымку еўрапейскіх памкненняў беларусаў у выгнанні рэжым Лукашэнкі адказаў ідэяй стварэння альянсу з Расеяй і КНДР, якая і была агучана на апошняй сустрэчы ў Пуціным у Сочы 15-га верасня. Акрамя гэтага Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі імпартазамяшчэнне, прамысловую вытворчасць, рэалізацыю інтэграцыйных праграм. Пры гэтым колькасць расейскіх ваенных у Беларусі скарацілася да 2 000 чалавек.
Мая калега, Вольга Сямашка пагутарыла з кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешкам пра тое, як можна вызначыць усё больш шчыльныя сувязі паміж Беларуссю і Расеяй і што зараз уваходзіць у сферу цікавасці Лукашэнкі; куды сышлі расейскія вайскоўцы з Беларусі і ці чакаюць ахоўнікаў Лукашэнкі ў Афрыцы; калі можа скончыцца вайна ва Украіне і ці датрываюць да гэтага адносіны Украіны і Польшчы:

РР: Якое вашае ўражанне ад паездкі Лукашэнкі ў Сочы да Пуціна, пра што яны гаварылі, ці можам мы казаць, што Лукашэнка здаў краіну пад расейскі ўплыў, і гэтая сустрэча выглядае як сустрэча губернатара з прэзідэнтам?

— Гэта акурат так і выглядае, бо Лукашэнка чакаў, што Пуцін пакліча яго. Ён так бы ўяўляў, сяджу з аднаго боку я, Аляксандр Рыгоравіч, пасярэдзіне Пуцін, і ўсе краіны ад Беларусі да Паўночнай Карэі, тры дзяржавы, што валодаюць атамнай зброяй. Але Пуцін такой асалоды яму не даў.

РР: Лукашэнка ўвесь час намякае, што Беларусь не будзе ўступаць у вайну. Ён абмовіўся, што можа быць нейкі альянс паміж Беларуссю, Расеяй і Паўночнай Карэяй. Як вы гэта бачыце?

— De-facto гэты альянс і так ужо ёсць, хіба без Беларусі. А Лукашэнка там проста прытанцоўвае, не маючы фактычнага ўласнага суверэнітэту, робячы выгляд, што ён суб’ект. Але Беларусь пры рэжыме Лукашэнкі, яна не ёсць суб’ектам міжнародных стасункаў.

РР: У сваім выступе на генеральнай асамблеі ААН, Уладзімір Зяленскі намякнуў на тое, што ёсць непаразуменне вакол „аграрнага пытання“ між Украінай і суседнімі краінамі, у тым ліку, Польшчай. Як вы разумееце гэтую сітуацыю? Чаму так адбываецца? І ці праўда Расеі гэта карысна?

— Расеі гэта карысна. Украіна тонка ўспрымае гэтыя моманты. Але мы таксама разумеем гэта з іншага боку. Польшча адчыніла дзверы мільёнам украінцаў. Польшча мае свае нацыянальныя інтарэсы. Мы разумеем, што ў Польшчы выбары, і разумеем, што фермеры гэта вялікая электаральная база ў Польшчы. І цямна, што Польскі ўрад мае ўлічваць гэта, і гэта ўплывае на працэс. Сённяшнія збожжавыя праблемы на тле глабальнага, яны ёсць проста часовымі сітуацыямі, што развяжуцца, імаверна, пасля выбараў у Польшчы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць выбары ў Сойм і Сенат. Усе выказванні і дзеянні польскіх палітыкаў у гэты перыяд даводзіцца разглядаць праз прызму выбарчай кампаніі: у сельскай гаспадарцы Польшчы занятыя амаль 20% працаздольнага насельніцтва краіны, і практычна ўсе ўгоддзі знаходзяцца ў прыватных руках.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Максім Плешка: Беларусь пры Лукашэнку раўняецца на Паўночную Карэю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России