Добавить новость
103news.com
World News
Сентябрь
2023

Экспарт беларускіх медпаслуг для грамадзян Польшчы вырас на чвэрць

0

Экспарт беларускіх медыцынскіх паслуг для грамадзян Польшчы за вясну-лета вырас больш як на 25%, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Яна кажа, што ў вясенне-летні перыяд грамадзяне Польшчы сталі больш інтэнсіўна прыязджаць у Беларусь па медыцынскія паслугі.

Найбольш запатрабаваны:

стаматалагічныя паслугі (імплантацыя і пратэзаванне);

афтальмалагічныя, кардыялагічныя і кардыяхірургічныя паслугі;

паслугі ў галіне анкалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі (дзіцячай і дарослай);

паслугі па аздараўленні і рэабілітацыі.

Паведамляецца, што ў арганізацыі аховы здароўя Беларусі па аказанне меддапамогі ў сярэднім звяртаецца больш за 150 тысяч замежных грамадзян у год. На лячэнне прыязджаюць грамадзяне са 160 краін, у тым ліку Германіі, Літвы, Латвіі, ЗША, Кітая, Грузіі ды іншых.

Краіны Балтыі для беларускага бізнесу сёння закрытыя

Сёння ў Еўрапейскім дзейнічае дзейнічае сама меней сам тысяч кампаній з беларускімі каранямі, і гэтая лічба расце, заявіў віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Серж Наўродскі на бізнес-форуме ў Варшаве. Паводле яго слоў, пятую частку бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе складаюць транспартныя кампаніі. Далей у топе суб’екты беларускага бізнесу, якія займаюцца паслугамі і гандлем.

Наўродскі звярнуў увагу на тое, што сярод кампаній, якія рэлакаваліся ў Польшчу і краіны Балтыі, на IT-сферу прыпадае менш за 10%.  Але каля 50–60% грамадзян Беларусі, якія сталі ў гэтых краінах індывідуальным прадпрымальнікамі, — прадстаўнікі менавіта IT.

Таксама, паводле Сержа Наўродскага, краіны Балтыі для беларускага бізнесу сёння закрытыя, а самая лёгкадаступная – Польшча. (@pozirkonline)

Надпісы “зялёны” і “сябар прыроды” знікнуць з прадукцыі ў Еўразвязе

Улады Еўразвязу плануюць забараніць кампаніям указваць на так званую кліматычную нейтральнасць сваёй прадукцыі. З тавараў знікнуць надпісы “зялёны”, “біяраскладальны” і іншыя падобныя прыметнікі, піша Financial Times. Пад забарону трапяць таксама надпісы “сябар прыроды” і “энергаэфектыўны” у выпадку, калі тавары не валодаюць „выдатнымі экалагічнымі характарыстыкамі”, а іх вытворцы не дакажуць дакладнасць гэтых сцвярджэнняў.

Еўрапарламент ухваліў гэтыя правілы 19 верасня. Праўда, набыць моц яны павінны толькі ў 2026 годзе. Калі папраўкі запрацуюць, Еўразвяз стане рэгіёнам з самымі жорсткімі экалагічнымі патрабаваннямі ў свеце.  Гэтая ініцыятыва – частка плана ЕС па скарачэнні вугляродных выкідаў і звядзенні іх да нуля да 2050 года. З 2020 года на працягу 10 гадоў Еўразвяз плануе накіраваць на гэтыя мэты адзін трыльён еўра, піша Office Life.

Як змяніўся Гомельскі эканамічны форум?

Гомельскі эканамічны форум праходзіць 21-22 верасня. Сёлета ў ім бяруць удзел прадстаўнікі 12-ці замежных краін. Для параўнання: мінулы гомельскі форум, у 2019 годзе, наведала 28 дэлегацый, піша “Флагшток”.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, на форум сёлета зарэгістраваны ўдзельнікі з Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В’етнама, Узбекістана, Таджыкістана. Сёлета форум праігнаравалі еўрапейскія краіны і некаторыя постсавецкія краіны.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: minerva-studio / vecteezy.com.

Artykuł Экспарт беларускіх медпаслуг для грамадзян Польшчы вырас на чвэрць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России