Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2017
1 2
3
4 5 6
7
8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

«Прамень» і «Смалявічы СТІ» выходзяць у Найвышэйшую лігу. 10 фактаў пра навічкоў

0
Менскі клюб «Прамень» і «Смалявічы СТІ» — дзьве новыя каманды, што будуць гуляць у 2018 годзе ў Найвышэйшай лізе Чэмпіянату Беларусі па футболе. «Прамень» гарантаваў сабе выхад яшчэ ў мінулым туры. «Смалявічы СТІ» выйшлі на другое месца пасьля сёньняшняй перамогі над «Асіповічамі». Распавядаем, што трэба ведаць навічкоў «вышкі».


«Прамень» — каманда з аматарскага чэмпіянату



​1. Выйшла з аматарскай лігі. Каманда нарадзілася ў 2012 годзе. Гэта была зборная «Асацыяцыі аматарскага футболу» — аматарскай футбольнай лігі Менску. У 2013 годзе клюб выступаў у Другой лізе пад назвай «АЛФ-2007». У 2014 годзе ў спонсарам каманды стаў менскі гадзіньнікавы завод «Прамень». Тады ж і каманда стала называцца «Прамень». У 2016 і 2017 гадах клюб выступаў ў Першай лізе.


2. Чарговы прыватны клюб у «вышцы». Зараз у Найвышэйшай лізе толькі два прыватныя клюбы — БАТЭ і «Крумкачы». «Прамень» ня мае дзяржаўнай долі ў сваім клюбе. Сёлетні бюджэт клюбу склаў 200 тысяч рублёў.


3. Была замешаная ў скандале з дамоўнымі матчамі. У 2016 годзе Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй выявіла злачынную групу, што праводзіла дамоўныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. У ёй былі выяўленыя гульцы некалькіх камандаў, у тым ліку «Промня». Былы адміністратар каманды атрымаў два гады абмежаваньня волі, а футбалісты — вялікія штрафы. Дамоўныя матчы, у якіх перамог «Прамень», былі ануляваныя.


4. Трапіў у Найвышэйшую лігу, маючы −10 пунктаў на пачатку сэзону. «Прамень» стаў першай камандай Першай лігі, якая гарантавала сабе выхад у вышку ў сэзоне 2018 года. 4 лістапада каманда перайграла «Ліду» і забясьпечыла сабе дастатковы адрыў, каб трапіць у Найвышэйшую лігу. І гэта пры тым, што каманда пачынала сэзон з −10 пунктаў. Такое было наказаньне ад Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» за леташнія дамоўныя матчы «Промня».


5. Мае наймаладзейшае кіраўніцтва. «Прамень» мае вельмі маладое кіраўніцтва. Галоўнаму трэнэру Іван Біёнчыку 32 гады. Ён працуе ў камандзе ад 2013 года. Спачатку быў дарадцам трэнэра, а потым стаў галоўны трэнэрам. Дырэктару Дзьмітрыю Карпоўскаму 27 год. А кар’еру мэнэджэра ў будучым «Промні» ён пачынаў яшчэ ў 22 гады.


 


«Смалявічы СТІ» — былая каманда «Вігвам», што ніколі не гуляла ў Найвышэйшай лізе



1. Раней клюб называўся «Вігвам». Каманда зьявілася ў 2009 годзе. Пад назвай «Вігвам» яна выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці. У 2010-2012 гадах клюб гуляў у Другой лізе. З 2012 годзе каманда называецца «Смалявічы СТІ». Тытульны спонсар — кампанія «СарматТэрмаІнжынірынг».


2. У вытокаў каманды стаяў бізнэс-анёл Аляксандар Кныровіч. Прафэсійная каманда ў Смалявічах зьявілася ў вялікай ступені дзякуючы бізнэсоўцу Аляксандру Кныровічу, вядомага падтрымкай беларускіх стартапаў і сацыяльных праектаў.


3. Трэнэрам быў Юры Пунтус. У 2011-2013 гадах галоўным трэнэрам «Смалявічаў» быў Юры Пунтус. Вядомы беларускі трэнэр, ён калісьці быў на чале зборнай Беларусі і БАТЭ.


4. Дзякуючы камандзе ў горадзе зьявіўся футбольны стадыён. У 2012 годзе ў Смалявічах адкрылі новы футбольны стадыён — «Азёрны». Ён умяшчае 1600 чалавек.


5. Былы фарм-клюб БАТЭ. У сэзоне 2016 года «Смалявічы» былі рэзэрвовым, ці фарм-клюбам барысаўскага БАТЭ. Гэта значыць, што дубль БАТЭ стаў асновай «Смалявічаў». Гэта сусьветная практыка, калі клюбы з найвышэйшых дывізіёнаў аддаюць дубль іншым камандам, каб гульцы мелі больш практыкі. Той сэзон «Смалявічы» скончылі на 8-м месцы. Але ўжо на наступны год БАТЭ адмовіўся працягваць супрацоўніцтва са «Смалявічамі».






Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России