Ускладаньне вянка з чарапамі да помніка Леніну міліцыя не палічыла хуліганствам
Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну атрымаў зь міліцыі пісьмовае паведамленьне, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненьні да яго спыненая ў выніку праверкі. 7 лістапада Вітольд Ашурак усклаў вянок з чарапамі да помніка Леніну ў сваім гарадку.