Барацьба вакол Тарашкевіча: Інстытут Нацыянальнай Памяці ў Беластоку за яго вуліцу, Варшава — супраць
У Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадзкі дзеяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэньне яшчэ не прынятае.