Суд палічыў законным адлічэньне актывіста, які на маршы дармаедаў сфатаграфаваўся з Рымашэўскім
Студэнт 4-га курсу МДЛУ Мікіта Калачык трапіў у навіны прыканцы зімы, калі яго аштрафавалі за ўдзел у «маршы недармаедаў». У верасьні яго адлічылі з унівэрсытэту. Мікіта палічыў адлічэньне палітычна матываваным і зьвярнуўся ў суд.