Як фарумчане TUT. BY перавыхавалі «ольгінскіх» троляў
Ці сутыкаюцца беларускія інтэрнэт-выданьні на сваіх форумах з прысутнасьцю прафэсійных троляў? І калі так, то якія гэта тролі — беларускія ці замежныя? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніцы мадэрацыі форумаў talks. by да артыкулаў tut. by Вольгі Сыцько.