Дарадца Трампа ў справе бясьпекі: пагроза канфлікту з КНДР «расьце»
Дарадца Белага дому ў справах нацыянальнай бясьпекі заклікаў Кітай увесьці поўнае эмбарга на пастаўкі нафты Пхеньяну. Герберт МакМастэр заявіў, што верагоднасьць вайны зь беднай краінай КНДР, якая валодае ядзернай зброяй, «расьце з кожным днём».