ЗША афіцыйна прызналі Ерусалім сталіцай Ізраілю
«Я вызначыў, што прыйшоў час афіцыйна прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю,» — сказаў прэзыдэнт ЗША Доналд Трамп у заяве зь Белага дому. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, такое рашэньне «даўно насьпела» і будзе ў інтарэсах Злучаных Штатаў.