Статус-кво ў «Новай філармоніі»
Класічная музыка таксама можа быць сучаснай! Гэта кожны раз канцэртамі даказвае «Nouvelle Philharmonie». Ужо некалькі гадоў удзельнікі калектыву скрыпач Арцём Шышкоў, віяланчэліст Дзмітрый Цыпкін і піяніст Сяргей Смірноў жывуць за мяжой, але вяртаюцца ў Беларусь, каб паразмаўляць з публікай на мове іншай класічнай музыкі: 8 снежня музыканты выступяць у Баранавічах, 9 снежня канцэрт трыа адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі, а 10 — у Гомелі.