На Гаваях памылкова была абвешчаная трывога ў сувязі з «ракетным нападам»
Памылковы сыгнал «трывогі» быў распаўсюджаны ў суботу на тэрыторыі штату Гаваі. Надзвычайныя службы неадкладна перадалі паведамленьне, што трывога — памылковая, падкрэсьліўшы, што няма ніякай ракеты, што набліжаецца да тэрыторыі Гавайскіх выспаў.