2017 для беларусаў быў годам затрыманьняў за пратэсты, — Human Rights Watch
У 2017 годзе ўлады затрымалі беспрэцэдэнтную колькасьць беларусаў, якія выйшлі на пратэсты — такога не назіралася з часу дэманстрацый 2010 году, гаворыцца ў новым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.