Якой была Беларусь 60 гадоў таму. Унікальныя фота Петрыка Таранды
![Якой была Беларусь 60 гадоў таму. Унікальныя фота Петрыка Таранды](https://gdb.rferl.org/E339FD04-910F-463A-BFD1-699EC3D9BFF0_cx0_cy11_cw0_w800_h450.jpg)
У менскай галерэі TUT.BY адкрылася выстава фатаграфіі Пятра Таранды (1921–2001), які ня быў прафэсійным фатографам, а проста здымаў звычайнае жыцьцё вакол сябе. Аматарскія чорна-белыя здымкі пра побыт беларусаў у 1950–60-я гады высока ацанілі і адмыслоўцы-прафэсіяналы, і звычайныя гледачы.