«Камэнтатары пішуць, што мяне трэба пахаваць жыўцом», — трансгендэрная жанчына з Узбэкістану, якая папрасіла прытулку ў Беларусі, шукае працу
![«Камэнтатары пішуць, што мяне трэба пахаваць жыўцом», — трансгендэрная жанчына з Узбэкістану, якая папрасіла прытулку ў Беларусі, шукае працу](https://gdb.rferl.org/d8862dd2-0539-4856-b730-eda6cd0f936c_tv_w800_h450.jpg)
«Калі параўноўваць з Узбэкістанам, то тут я магу свабодна і адкрыта казаць, хто я. Максымум — мне пасьміхнуцца ў твар ці разьвернуцца і адыдуць ад мяне. Але прынамсі адкрытай агрэсіі да сябе я тут ня бачу», — 26-гадовая К. атрымала дакумэнты, паводле якіх можа легальна знаходзіцца ў Беларусі, пакуль разглядаецца яе хадайніцтва аб прытулку.