Як вазочнік рыхтуецца да спаборніцтваў у Карэі
![Як вазочнік рыхтуецца да спаборніцтваў у Карэі](https://gdb.rferl.org/a9d6ebc8-b4df-4d9d-b3ee-071ddd8a3c11_tv_w800_h450.jpg)
22-гадовы вазочнік-саначнік Вадзім Ліпіньскі едзе на Паралімпіяду. Перад адлётам на зборы ён паказаў, як праходзіць яго дзень у Менску, і расказаў пра свой лёс.
У Вадзіма ад нараджэньня двухбаковая дысплязія тазасьцегнавога сустава. Маці падпісала адмову яшчэ ў радзільні. Больш чым праз 10 гадоў Вадзім разам з выхавацелямі знайшоў сваіх біялягічных бацькоў і цяпер час ад часу іх наведвае.
Ён лічыць, што пасьля ўдзелу ў Паралімпіядзе зможа разьлічваць на ўласную кватэру, куды зьбіраецца запрасіць у госьці тату і маму і паказаць ім Менск.
«Рукі павінны быць моцныя», — пра што марыць 22-гадовы лыжнік-вазочнік