Брытанскі суд прыпыніў справу савецкага дысыдэнта Букоўскага, у якога нібыта знайшлі дзіцячае порна
![Брытанскі суд прыпыніў справу савецкага дысыдэнта Букоўскага, у якога нібыта знайшлі дзіцячае порна](https://gdb.rferl.org/56F7FD3B-D677-497D-9E15-EFD32B13A818_cx0_cy1_cw0_w800_h450.jpg)
У Вялікабрытаніі прыпынілі разгляд справы савецкага дысыдэнта і праваабаронцы Ўладзіміра Букоўскага. Такое рашэньне прыняў Каралеўскі суд у Кембрыджы. Разгляд справы прыпынены на нявызначаныя тэрмін праз стан здароўя 75-гадовага пісьменьніка.