Адказ Аксане Забужцы: куды падзець Алексіевіч
Калі пасьлядоўна ўжываць падыход Аксаны Забужкі да Беларусі, то трэба ці выкінуць зь беларускай літаратуры яе гонар ці інтэлектуальным трукам зрабіць падпольшчыкамі і паўстанцамі творцаў, якія ані падпольшчыкамі, ані паўстанцамі не былі. На мой погляд, ня варта рабіць ані першае, ані другое. І не дзеля Расеі, а дзеля самой Беларусі.