БДТУ запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй будучых лесаводаў
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй, які адбудзецца 25 лютага (пачатак у 12.00) па адрасе: г. Мінск, вуліца Свярдлова, 13.
На Дні адкрытых дзвярэй будуць прадстаўлены спецыяльнасці, на якія плануецца ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2018 годзе, план і парадак прыёму на дзённую і завочную формы навучання, асаблівасці правядзення цэнтралізаванага тэставання і іншая важная інфармацыя.