9 міліцыянтаў затрымлівалі актывіста за перапост карцінкі з Лукашэнкам і нецэнзурным досьціпам
У Гомлі 16 сакавіка 9 міліцыянтаў прыехалі, каб затрымаць актывіста Барыса Анікеева і завезьці яго з дому ў пастарунак. Там яго апыталі наконт перапосту ў ягоным фэйсбуку каляжу «Казачныя жывёлы», дзе быў і партрэт Аляксандра Лукашэнкі.