У Горадзенскім каледжы 25 сакавіка ладзяць спаборніцтвы. Адміністрацыя кажа, што ўдзел добраахвотны
Навучэнцы Горадзенскага тэхналягічнага каледжа распаўсюдзілі ў сацсетках інфармацыю, што ў нядзелю 25 сакавіка ў іх навучальнай установе будзе праводзіцца спартовае сьвята. Сьцьвярджаюць, што гэта зроблена, каб навучэнцы не маглі браць удзелу ў сьвяткаваньнях 100-годзьдзя БНР.