Двух жыхароў Віцебску асудзілі за віншаваньні з Днём Волі
Мікола Качурэц і Андрусь Кешанюк атрымалі штрафы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 адміністратыўнага заканадаўства — за «незаконнае пікетаваньне» і за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі».