Газэта Nikkei: КНДР гатовая вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў кітайскаму прэзыдэнту Сі Цзіньпіну на перамовах у Пэкіне на мінулым тыдні, што гатовы вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў аб ядзернай праграме і ракетных выпрабаваньнях.