Грузавік уехаў у групу людзей у Мюнстэры, ёсць загінулыя
Грузавы аўтамабіль уехаў у суботу ў групу пешаходаў у горадзе Мюнстэр у Германіі. У выніку інцыдэнту некалькі чалавек загінулі, 30 пацярпелі, паведамілі ТАСС у паліцыі федэральнай зямлі Паўночны Рэйн - Вестфалія.
"Невялікі грузавік уехаў у групу людзей. Загінулых некалькі, дакладную лічбу прывесці не можам. Пацярпелых 30, шасцёра з іх у цяжкім стане, яны змагаюцца за жыццё", - заявіла прадстаўнік праваахоўных органаў.