Сваячка Скрыпалёў публічна папрасіла Тэрэзу Мэй пераглядзець рашэньне аб выдачы ёй візы
Стрыечная сястра Юліі Скрыпаль — Вікторыя — публічна зьвярнулася да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з просьбай перагледзець пытаньне аб выдачы ёй брытанскай візы, у якой ёй было адмоўлена. Свой зварот яна зачытала ў эфіры тэлеканалу Sky News.