Агучаная будучыня Беларусі: «Русыфікацыя, ІТ-гігант, асыміляцыя замежнікаў»
Мы застанемся жыць у русыфікаванай краіне. Нацыянальная ідэнтычнасьць — гэта не пра беларускі этнас, а пра беларускую дзяржаву. З тымі, хто ня можа прыстасавацца да лічбавай эканомікі, нічога не паробіш. На Belarus Future Uncoference, якую правёў Цэнтар новых ідэй Юры Зісер падзяліўся сваім бачаньнем будучыні.