Чаму «Менскі дыялёг» ня даў старту глябальнай міратворчай ініцыятыве ўладаў Беларусі
Ад форуму «Менскі дыялёг», які праходзіў у беларускай сталіцы 23–25 траўня, чакалі абвяшчэньня вялікай міжнароднай ініцыятывы «Хэльсынкі-2». Гэтыя два словы гучалі на форуме ўсе тры дні, імі карыстаўся кіраўнік Беларусі. Аднак афіцыйнага старту новай ініцыятывы так і не адбылося. Чаму?