У Эўрапейскі суд паступіў беспрэцэдэнтны пазоў
10 сем’яў зь пяці краінаў Эўразьвязу, а таксама Кеніі, Фіджы і швэдзкай моладзевай арганізацыі падалі ў суд на Эўрапарлямэнт і Раду Эўразьвязу празь зьмены клімату: яны заяўляюць, што ЭЗ недастаткова змагаецца з глябальным пацяпленьнем і тым самым парушае іх асноўныя правы на жыцьцё, здароўе і ўласнасьць.