На абломках самалёту Качыньскага выявілі сьляды выбухоўкі
На шматлікіх абломках польскага ўрадавага самалёта ТУ-154, які разьбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам, а таксама на парэштках прынамсі адной ахвяры выяўленыя сьляды выбуховых рэчываў, — паведаміў у аўторак у прэс-рэлізе падкамітэт паўторнага дасьледаваньня прычын Смаленскай авіякатастрофы.