Грамадзкасьць занепакоеная лёсам памятнай дошкі ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР
![Грамадзкасьць занепакоеная лёсам памятнай дошкі ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР](https://gdb.rferl.org/291DC4CA-40B9-4EB9-9937-FB6F6383C94B_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
Аргкамітэт па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі накіраваў зварот да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца. У ім гаворыцца пра неабгрунтаванае замаруджваньне ўсталяваньня памятнай шыльды на будынку па вуліцы Валадарскага, 9, у якім была абвешчана незалежнасьць БНР.