У ЗША забаранілі бяз ордэра атрымліваць інфармацыю ад мабільных апэратараў
Вярхоўны суд ЗША пастанавіў у пятніцу, што дадзеныя пра месцазнаходжаньне ўладальніка мабільнага тэлефона ня могуць быць атрыманыя ўрадавымі службамі бяз ордэра на ператрус. Гэты вэрдыкт стаў перамогай прыхільнікаў недатыкальнасьці прыватнага жыцьця.